Галоўная - Дзяржаўная сацыяльная падтрымка - Дзяржаўны сацыяльны стандарт
Укараненне дзяржаўнага сацыяльнага стандарта ў галіне
сацыяльнага абслугоўвання

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2003 г. № 724 «Аб мерах па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва рэспублікі» у кожным адміністрацыйным раёне рэспублікі створаны тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На працягу першага паўгоддзя 2017 года ажыццяўлялася работа па развіцці дзяржаўнага сацыяльнага стандарта ў галіне сацыяльнага абслугоўвання. Сацыяльныя паслугі грамадзянам і сем'ям, якiя знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.