Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Галоўная - Дзяржаўная сацыяльная падтрымка - Дзяржаўная сацыяльная дапамога
Падтрымка пажылых людзей і ветэранаў

На 1 красавiка 2018 г. у рэспубліцы пражывала:

ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – 8412 чалавек, у тым ліку інвалідаў і ўдзельнікаў вайны – 5352 чалавекi;

грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны – 17431 чалавек, у тым ліку: членаў сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады вайны, - 605 чалавек; былых вязняў фашызму - 16192 чалавекі; інвалідаў з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з наступствамі баявых дзеянняў, - 634 чалавекі.

Ва ўсіх населеных пунктах праведзены абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, адзінокіх пажылых людзей і інвалідаў I і II групы.

На працягу студзеня-сакавiка абследавана 145 тыс. грамадзян названых катэгорый, выяўлена 19 тыс. грамадзян, якім патрабавалася дапамога, атрымана амаль 126 тыс. заявак.

Усе заявы выконваюцца мясцовымі ўладамі ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі мераприемстваў.

Дапамога ў рамонце кватэр, дамоў, надворных пабудоў, печаў, электраправодак, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў аказана 798 грамадзянам на агульную суму 49,9 тыс. рублёў.

Са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання аказана матэрыяльная дапамога каля 23,3 тыс. чалавек на суму 1,5 млн. рублёў, са сродкаў мясцовых бюджэтаў – 12,6 тыс. чалавек на суму 1,9 млн. рублёў.

Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі аказана дапамога 499 ветэранскім арганізацыям у фінансаванні мерапрыемстваў, якія яны праводзяць, на суму 267,3 тыс. рублёў.


Сацыяльная рэабілітацыя інвалідаў

На 1 мая 2018 г. на ўліку ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне састаяла 565,9 тыс. інвалідаў, з іх: інвалідаў I групы - 87,9 тыс. чалавек, II групы - 264,4 тыс. чалавек, III групы - 182,1 тыс. чалавек, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў - 31,5 тыс. чалавек.

Удзельная вага інвалідаў у агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі складае 5,9 працэнта.

У мэтах паляпшэння якасці жыцця інвалідаў, іх сацыяльнай інтэграцыі ў грамадства, зніжэння паказчыкаў частаты і цяжкасці інваліднасці рэалізоўваюцца мерапрыемствы падпраграмы «Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў», «Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

Асаблівае месца ў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў займае забеспячэнне іх тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі (далей - сродкі рэабілітацыі), якое ўскладзена на органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне і РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» (далей - РУП БПААЦ).

За I квартал 2018 г. РУП БПААЦ вырабіў больш за 34,3 тыс. розных сродкаў рэабілітацыі, у тым ліку: 8,6 тыс. пар артапедычнага абутку, 13,7 тыс. розных індывідуальных сродкаў рэабілітацыі, 3,3 тыс. вырабаў лячэбнага пратэзавання, 3,85 тыс. пратэзных вырабаў, 1,6 тыс. пратэзаў малочнай залозы.

Органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, РУП БПААЦ выдадзена больш за 24,4 тыс. сродкаў рэабілітацыі на агульную суму 5,0 млн. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Забяспечана крэсламі-каляскамі больш за 2,2 тыс. інвалідаў.

РУП БПААЦ праводзіцца работа па ўкараненні новых тэхналогій у пратэзаванні і вырабе сродкаў рэабілітацыі, паляпшэнні якасці і павышэнні тэхнічнага ўзроўню выпускаемай прадукцыі.

Распрацавана канструктарская дакументацыя вырабаў па індывідуальным праекце на 18 крэслаў-калясак, 26 відаў сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (перакладзіны пад'ёмныя да ложка, поручні, лава для паліклінікі, сядзенні для ванны, стэнд-стойка, палка тактыльная і іншыя вырабы).

Функцыянуе адукацыйны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр РУП БПААЦ (далей - цэнтр), дзе інваліды праходзяць навучанне па адукацыйных праграмах, арганізавана навучанне інвалідаў I группы карыстанню крэслам-каляскай актыўнага тыпу, праводзяцца навучальныя курсы па практыцы прымянення інфармацыйных тэхналогій для інвалідаў, якія знаходзяцца ў пратэзна-артапедычным шпіталі на пратэзаванні, аднаўленчым лячэнні і рэабілітацыі, а таксама навучальныя семінары для работнікаў рэабілітацыйнага профілю як рэспублікі, так і Расійскай Федэрацыі.

У сістэме Мінпрацы і сацабароны функцыянуе дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў» (далей - Цэнтр), які з'яўляецца ўстановай сацыяльнага абслугоўвання, прызначанай для правядзення сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі і адаптацыі дзяцей-інвалідаў ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з захворваннямі нервовай і касцёва-мышачнай сістэм, вынікам якіх з'яўляюцца парушэнні апорна-рухальнага апарата.

На ўліку ў Цэнтры стаяць 2 308 пацыентаў. У I квартале 2018 г. рэабілітацыю прайшлі 273 дзяцей-інвалідаў, у тым ліку 43 дзяцей прайшлі рэабілітацыю ўпершыню. Паляпшэнне стану адзначана ва ўсіх дзяцей-інвалідаў, якія прайшлі рэабілітацыю.

У Цэнтры ўкараняюцца новыя методыкі рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, што дазваляе на стабільна высокім узроўні праводзіць рэабілітацыю дзяцей.

У перыяд праходжання рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў праводзяцца культурна-масавые і спартыўные мерапрыемства, накіраваные на паляпшэнне сацыяльна-бытавой арыентацыі дзяцей, развіццё творчасці, пашырэнне рамак незалежнасці.


Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога

На падтрымку малазабяспечаных грамадзян і грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, накіравана работа сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (далей - ДАСД).

Па вынікам 3 месяцаў 2018 г. ДАСД прадастаўлена 90,3 тыс. чалавек на суму 24,5 млн. рублёў, з іх: штомесячная сацыяльная дапамога прызначана 23,7 тыс. чалавек на суму амаль 6,3 млн. рублёў; аднаразовая сацыяльная дапамога – 12,3 тыс. чалавек на суму 1,7 млн. рублёў; сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнiкаў - 39,4 тыс. чалавек на суму 11 млн. рублёў; прадуктамі харчавання забяспечана 14,9 тыс. дзяцей на суму 5,5 млн. рублёў.

Звесткі аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі
па вынікам 3 месяцаў 2018 г.*

Вобласць,

г. Мінск

Колькасць атрымальнікаў,

чалавек

Сума дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, рублёў

У % да аналогічнага перыяду 2017 года*

колькасць атрымальнікаў

сума дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

Брэсцкая

15 014 4 008 570,19 103,5 122,0

Віцебская

11 821 3 206 087,75 104,3 129,7

Гомельская

16 379 4 412 924,78 100,8 112,6

Гродзенская

8 975 2 698 171,57 101,3 117,1

Мінская

12 092 3 404 316,96 102,7 119,6

Магілеўская

15 945 3 914 694,66 108,7 120,6

г. Мінск

10 054 2 825 879,38 90,1 101,9

УСЯГО

90 280 24 470 645,29 101,9 117,4

У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 г. колькасць атрымальнікаў ДАСД павялічылася на 1,9 працэнта, сума прадстаўленай дапамогі - на 17,4 працэнта.

Сярэдні памер ДАСД у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі склаў 43,73 рублі ў месяц на аднаго чалавека, аднаразовай – 138,73 рублі, сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнiкаў – 280,05 рублі. Сярэдні кошт набору прадуктаў харчавання для дзяцей да двух гадоў жыцця склаў 61,73 рублі. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 г. памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі павялічыўся на 26,2 працэнта, сярэдні памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі - на 18,5 працэнта.

Звесткі аб сярэдніх памерах дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі
па вынікам 3 месяцаў 2018 г.*

Вобласць,

г. Минск

Штомесячная сацыяльная дапамога, руб.

Аднаразовая сацыяльная дапамога, руб.

Сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў, руб.

Забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, руб.

1 кв. 2018г. у % да аналагічнага перыяду 2017 г.* 1 кв.
2018г.
у % да аналагічнага перыяду 2017 г.*

Брэсцкая

44,20 130,8 107,02 103,2 283,46 48,53

Віцебская

44,19 142,4 131,22 151,0 281,23 62,09

Гомельская

39,20 116,0 102,15 102,3 278,85 63,66

Гродзенская

41,04 126,9 166,07 146,8 287,04 90,82

Мінская

49,60 126,8 156,10 135,8 275,07 54,62

Магілеўская

46,91 120,3 115,88 111,8 277,10 70,44

г. Мінск

38,38 129,1 229,67 114,8 277,11 63,07

Асноўнымі атрымальнікамі штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог традыцыйна з'яўляюцца шматдзетныя і няпоўныя сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, - 61,7 працэнта. Сярод сем'яў, забяспечаных прадуктамі харчавання, лідзіруючую пазіцыю займаюць шматдзетныя сем'і – 43,9 працэнта.

Развіццё сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

У першым квартале 2018 г. прадоўжана работа па развіцці дзяржаўнага сацыяльнага стандарта ў галіне сацыяльнага абслугоўвання. Сацыяльныя паслугі грамадзянам і сем'ям, якiя знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей - цэнтры).

Колькасць непрацаздольных грамадзян (пажылыя грамадзяне, інваліды I і II груп), якім аказваліся сацыяльныя паслугі аддзяленнямі сацыяльнай дапамогі дома цэнтраў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 611 чалавек і склала 89,9 тыс. чалавек.

Для аказання садзейнічання інвалідам у аднаўленні або кампенсацыі парушаных або страчаных з прычыны захворвання здольнасцяў да самаабслугоўвання і ў падрыхтоўцы да самастойнага жыцця ў цэнтрах функцыянуюць 156 аддзяленняў, якія забяспечваюць дзённае знаходжанне для інвалідаў. Такія аддзяленні на пастаяннай аснове наведваюць 5 053 інваліда. Для развіцця працоўных навыкаў у аддзяленнях працуюць 280 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў, 1 426 гурткоў (секцыi) па інтарэсах.

Для забеспячэння на працягу дня бяспечнага знаходжання і пастаяннага нагляду ў цэнтрах па стане на 1 красавіка 2018 г. працуюць 152 аддзяленні, якія забяспечваюць дзённае знаходжанне для грамадзян пажылога ўзросту. Колькасць грамадзян, якія наведваюць такія аддзяленні на пастаяннай аснове, склала 9 059 чалавек.

Для непрацаздольных грамадзян, якія па якіх-небудзь прычынах не могуць пражываць самастойна, у цэнтрах функцыянуюць 62 аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, у якіх абсталявана 2 123 месцаў для пражывання.

Для забеспячэння даступнасці сацыяльнага абслугоўвання жыхароў вёскі пашыраецца сетка сацыяльных пунктаў і філіялаў цэнтраў, арганізуецца дзейнасць гаспадарчых брыгад і брыгад сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове. На 1 красавiка 2018 г. у рэспубліцы працавалі 1 210 сацыяльных пунктаў і 32 філіяла. Разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі непрацаздольным грамадзянам аказваліся 70 гаспадарчымі брыгадамі, комплекснае сацыяльнае абслугоўванне прадастаўлялася 148 брыгадамі сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове.

Укараненне дзяржаўнага сацыяльнага заказу

За справаздачны перыяд заключаны 55 дагавораў на аказанне сацыяльных паслуг недзяржаўнымі некамерцыйнымі арганізацыямі ў рамках дзяржаўнага сацыяльнага заказу: Брэсцкая вобласць - 4 дагавора, Віцебская вобласць - 9, Гомельская вобласць - 0, Гродзенская вобласць - 18, г. Мінск - 7, Мінская вобласць - 16, Магілеўская вобласць - 1.

У Брэсцкай (4), Гомельскай (2), Грозденскай (1), Магілёўскай (2) i г. Мiнска (1) абласцях прадоўжана рэалізацыя дагавораў, заключаных у 2016 i 2017 гадах.

Агульная сума субсідый па 65 дагаворах на заработную плату і налічэнні на заработную плату 105 ставак работнікаў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, за справаздачны перыяд склала 50,9 тыс. рублёў.