Галоўная - Працоўныя адносіны - Новае ў працоўным заканадаўстве - Дадатковы каментарый да Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый»
Дадатковы каментарый да Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» (далей - Дэкрэт № 5)

Прааналізаваўшы пытанні, якія паступілі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь дадаткова тлумачыць.

Па падпункце 3.3 пункта 3 Дэкрэта № 5

Падпунктам 3.3 пункта 3 Дэкрэта № 5 кіраўнікам арганізацый прадастаўлена права прымяняць да работнікаў, якія парушылі вытворча-тэхналагічную, выканальніцкую ці працоўную дысцыпліну, у якасці меры дысцыплінарнага спагнання пазбаўленне поўнасцю або часткова дадатковых выплат стымулюючага характару на тэрмін да 12 месяцаў.

Такім чынам, уведзена новая мера дысцыплінарнага спагнання, у выглядзе пазбаўлення поўнасцю або часткова дадатковых выплат стымулюючага характару на тэрмін да 12 месяцаў, якая можа прымяняцца да работнікаў, якія парушылі вытворча-тэхналагічную, выканальніцкую ці працоўную дысцыпліну.

Пры гэтым неабходна адзначыць, што ў Дэкрэце № 5 ужыты падыход, згодна з якім пры прыняцці наймальнікам рашэння аб ужыванні да работніка меры дысцыплінарнага спагнання, прадугледжанай падпунктам 3.3 пункта 3, можна яго пазбавіць поўнасцю або часткова, напрыклад, прэміі за ўчыненую правіннасць на перыяд работы, які павінен адбыцца (будучы).

У пазначаным выпадку наймальніку неабходна выконваць устаноўлены Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь парадак прымянення мер дысцыплінарнага спагнання (артыкулы 198-204 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пры гэтым у загадзе аб прыцягненні работніка да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе пазбаўлення поўнасцю або часткова дадатковых выплат стымулюючага характару на тэрмін да 12 месяцаў неабходна пазначыць канкрэтную выплату стымулюючага характару, якой работнік часткова або цалкам пазбаўляецца.

Напрыклад, у адпаведнасці з падпунктам 3.3 пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» прымяніць да Іванова Івана Пятровіча, слесара 5 разраду механазборачнага цэха, меру дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення на 20% устаноўленага па кантракце павышэння тарыфнай стаўкі (і (або) штомесячнай прэміі) на 3 месяцы (люты - красавік 2015 года).

Згодна з артыкулам 63 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь формы, сістэмы і памеры аплаты працы работнікаў, у тым ліку і дадатковыя выплаты стымулюючага і кампенсавальнага характару, устанаўліваюцца наймальнікам на падставе калектыўнага дагавора, пагаднення i працоўнага дагавора.

Такім чынам, непасрэдна ў лакальных нарматыўных прававых актах арганізацыі вызначаецца аплата працы работнікаў, у тым ліку дадатковыя выплаты стымулюючага характару, а таксама ўмовы іх выплаты.

Нормы Дэкрэта № 5 накіраваны на ўзмацненне патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый, і яны не змяняюць падыходы, якія склаліся ў правапрымяняльнай практыцы, да вызначэння ўмоў налічэння і выплаты прэміі як разнавіднасці выплаты стымулюючага характару. Пры гэтым замацаваныя ў лакальных нарматыўных прававых актах арганізацый умовы зніжэння (неналічэння) прэмій, у тым ліку, калі да работніка прыменены меры дысцыплінарнага спагнання, працягваюць дзейнічаць.

Такім чынам, права выбару меры дысцыплінарнага ўздзеяння па-ранейшаму належыць органу, упаўнаважанаму прымяняць адпаведнае рашэнне. Пры выбары меры дысцыплінарнага ўздзеяння, як і раней да ўступлення ў сілу Дэкрэта № 5, павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, абставіны, пры якіх яна здзейснена.

Па парадку ўнясення запісаў у працоўныя кніжкі

Захоўваецца падыход, згодна з якім запісы аб падставах спынення працоўнага дагавора (кантракта) робяцца ў працоўнай кніжцы у дакладнай адпаведнасці з фармулёўкамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або іншых заканадаўчых актаў (Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г. № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны», Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

Пры звальненні па новых падставах звальнення, прадугледжаных Дэкрэтам № 5, неабходна спасылацца на адпаведны структурны элемент Дэкрэта № 5 (напрыклад, падпункт 3.5 пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый»), да iх унясення ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Па скасаванні працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка

Звяртаем увагу, што ў сілу нарматыўных прадпісанняў артыкула 46 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка (артыкул 42, акрамя пунктаў 2 і 7) робіцца пасля папярэдняга, але не пазней чым за два тыдні паведамлення адпаведнага прафсаюза.

У выпадках, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі, пагадненнямі, скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка можа адбывацца толькi з папярэдняй згоды адпаведнага прафсаюза.

Скасаванне працоўнага дагавора па падставе, прадугледжанай падпунктам 3.5 пункта 3 Дэкрэта № 5, з работнікам, які дапусціў парушэнне вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай або працоўнай дысцыпліны, што пацягнула прычыненне арганізацыі шкоды ў памеры, якi перавышае тры налічаныя сярэднемесячныя заработныя платы работнікаў Рэспублікі Беларусь, неабходна разглядаць як скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка. Пры гэтым звальненне па дадзенай падставе робіцца з адначасовым паведамленнем (у дзень звальнення) адпаведнага прафсаюза.

Вышэйпаказаныя нормы Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і Дэкрэта № 5 неабходна ўлічваць пры звальненні работнікаў па ініцыятыве наймальніка.

Да ўнясення змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, у частцы яго дапаўнення новай падставай звальнення, пры звальненні работніка па падставе, названай у падпункце 3.5 пункта 3 Дэкрэта № 5, прымяняюцца парадак і ўмовы скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка, прадугледжаныя часткай другой артыкула 43 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак прымянення дысцыплінарнага спагнання, устаноўлены артыкулам 199 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым да прымянення да работніка меры дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе звальнення па падставе, названай у падпункце 3.5 пункта 3 Дэкрэта № 5, наймальнік абавязаны правесці праверку дапушчаных работнікам парушэнняў, вынікі якой аформіць актам (службовай запіскай)».