Галоўная - Аплата працы-с - Інфармацыя аб памеры мінімальнай заработнай платы ў 2017 годзе

Інфармацыя аб памеры мінімальнай заработнай платы ў 2017 годзе

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» (далей - Закон) устаноўлена прававая аснова вызначэння памеру мінімальнай заработнай платы і яе прымянення.

Дзеянне Закона распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў і наймальнікаў, якія заключылі працоўны дагавор на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі або міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) - дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці найніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу.

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь штогод з 1 студзеня.

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены iншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэй за памер месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасцi з Законам.

Месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

Памер гадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначаецца наймальнікам шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай заработнай платы на суадносіны разліковай нормы працоўнага часу каляндарнага года, устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, і колькасці месяцаў каляндарнага года, а таксама змяняецца наймальнікам пры змене памеру месячнай мінімальнай заработнай платы, у тым ліку ў сувязі з індэксацыяй месячнай мінімальнай заработнай платы.

Месячная мінімальная заработная плата прымяняецца ў дачыненні да работнікаў, аплата працы якіх робіцца на аснове месячных тарыфных ставак (акладаў, службовых акладаў).

Гадзінная мінімальная заработная плата прымяняецца ў дачыненні да работнікаў, аплата працы якіх робіцца на аснове гадзінных тарыфных ставак (акладаў, службовых акладаў).

Мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу.

Работніку, у якога памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэй за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай і гадзіннай), які ўстаноўлены і прымяняецца ў адпаведнасцi з Законам, наймальнік абавязаны зрабіць даплату да памеру мінімальнай заработнай платы (месячнай і гадзіннай). Пры вызначэнні даплаты да памеру мінімальнай заработнай платы (месячнай і гадзіннай) у памеры налічанай заработнай платы работніка не ўлічваюцца выплаты кампенсавальнага характару і выплаты, не звязаныя з выкананнем работнікам абавязкаў, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора, пералік якіх зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2014 г. № 68.

Інфармацыя аб памеры мінімальнай заработнай платы ў 2017 годзе

Перыяд
Памер месячнай мінімальнай
заработнай платы, руб.
Заўвага
Студзень 265,00
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь ад 27 снежня 2016 г. №1080
Люты 265,00 -<<-
Сакавік 265,00 -<<-
Красавік 265,00 -<<-
Май 265,00 -<<-
Чэрвень 265,00 -<<-