Галоўная - Сацыяльнае партнёрства - Агульная інфармацыя

Cацыяльнае партнёрства

Ажыццяўленне ў рэспубліцы эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў можа быць паспяховым толькі ва ўмовах сацыяльнага міру, узгаднення пазіцый і ўліку інтарэсаў розных слаёў грамадства, іх узаемнай адмовы ад канфрантацыі і сацыяльных канфліктаў. У гэтых мэтах у рэспубліцы створана і пастаянна ўдасканальваецца сістэма сацыяльнага партнёрства.

Асноўныя формы і метады ўзаемадзеяння прафсаюзаў, наймальнікаў і органаў дзяржаўнага кіравання ўключаюць: стварэнне і дзейнасць трохбаковых кансультатыўных органаў; вядзенне калектыўных перагавораў па заключэнні калектыўных дагавораў, пагадненняў; стварэнне і ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы; правядзенне кансультацый, семінараў, канферэнцый; сістэму вырашэння калектыўных працоўных спрэчак і г.д.

Прававое рэгуляванне сацыяльнага партнёрства стварае ўмовы для развіцця ў рэспубліцы сацыяльнага дыялогу.

Асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць пытанні сацыяльнага партнёрства, з'яўляюцца:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (артыкул 14);

Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь (IV раздзел «Агульныя правілы рэгулявання калектыўных працоўных адносін»);

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.07.1995№ 278 «Аб развіцці сацыяльнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.1999 № 252 «Аб Нацыянальным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2005 № 327 «Аб дадатковых мерах па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2010 № 240 «Аб ажыццяўленні грамадскага кантролю прафесійнымі саюзамі»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2013 № 320 «Аб некаторых пытаннях ўрэгулявання калектыўных працоўных спрэчак»;

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах»;

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы»;

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2012 № 169 «Аб зацвярджэнні Тыпавога палажэння аб галіновым, тэрытарыяльным (абласным, гарадскім, раённым) савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях»;

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.02.2009 № 193 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.08.2015 № 674) «Аб рэгламенце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»;

пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10.10.2013 № 101 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўліку калектыўных працоўных спрэчак, якія ўзніклі, і створаных працоўных арбітражаў».

Дзеючае ў рэспубліцы заканадаўства аб сацыяльным партнёрстве дазваляе прадугледжваць для работнікаў дадатковыя льготы і гарантыі пры дапамозе ўключэння канкрэтных палажэнняў у пагадненні і калектыўныя дагаворы.

У рэспубліцы актыўна ажыццяўляюць сваю дзейнасць саветы па працоўных і сацыяльных пытаннях, створаныя на галіновым, тэрытарыяльным (абласным, гарадскім, раённым) узроўнях.

На рэспубліканскім узроўні ўзаемадзеянне Урада, рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў ажыццяўляецца ў рамках Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Важным звяном у сістэме сацыяльнага партнёрства з'яўляюцца тарыфныя (галіновыя) пагадненні паміж адпаведнымі аб'яднаннямі прафсаюзаў і наймальнікаў, а таксама адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.