Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

На галоўную - Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - Агляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Інфармаванне насельніцтва

У 2019 г. па пытаннях кампетэнцыі Міністэрства праведзена 17 прэс-канферэнцый, 3 круглыя сталы, у СМІ арганізавана больш за 1000 выступленняў і публікацый.

У 2019 г. праведзена 5 «оnline-канферэнцый» па пытаннях занятасці насельніцтва, накіравання ў службовыя камандзіроўкі, пенсійнага забеспячэння, прымянення заканадаўства аб ахове працы, удасканалення сістэмы аплаты працы ў бюджэтнай сферы.

На сайце Міністэрства аператыўна размяшчаецца інфармацыя аб змяненнях, якія ўносяцца ў заканадаўства па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы, каментарыі па прынятых нарматыўных прававых актах, сістэматычна абнаўляецца інфармацыя ў тэматычных раздзелах. Функцыянуе рубрыка «Апошнія абнаўленні».

Інфармацыю пра паслугі, якія прадстаўляюцца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, можна атрымаць на інфармацыйным рэсурсе «Інтэрнэт-партал сацыяльнай абароны» (PSZ.GOV.BY).

На партале таксама размешчана інфармацыя аб дзейнасці органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, рэжыме іх працы, кантактах, сацыяльных выплатах (дапамогі, пенсіі, ДАСД).

Створаны банк нарматыўных прававых актаў, кансультацыйных матэрыялаў («Пытанне-адказ»).

Па працоўных днях з 8 да 13 гадзін у Міністэрстве ажыццяўляецца прыём заяўнікаў у Грамадскай прыёмнай.

Падчас асабістых прыёмаў у 2019 г. кіраўніцтвам Міністэрства прынята 79 заяўнікаў, у ходзе 20 выязных прыёмаў – 77 грамадзян.

У 2019 г. праведзена 94 «прамых тэлефонных лініі», дадзены адказы 216 заяўнікам.

Прававая дапамога насельніцтву аказваецца праз Інфалінію Міністэрства. У 2019 г. на Інфалінію паступіла больш за 18 тысяч тэлефонных званкоў.

На пастаяннай аснове функцыянуе «гарачая лінія» Міністэрства.

Звароты грамадзян

У 2019 г. у цэнтральны апарат Міністэрства паступіла 4156 зваротаў грамадзян, з іх:

1966 пісьмовых;
295 вусных;
1895 электронных.

Колькасць зваротаў, якія паступілі ў Міністэрства, у параўнанні з 2018 г. павялічылася на 4,2 %.

У 2019 г. у Міністэрства паступіла 327 прапаноў грамадзян.

Сярод прапаноў былі пытанні наступнай тэматыкі:

пенсійнага забеспячэння – 50,5 %;
дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, у тым ліку сем'яў з дзецьмі, – 19,6 %;
рэгулявання працоўных адносін – 5,8 %;
аплаты і арганізацыі працы – 4,3 %;
занятасці насельніцтва – 2,4 %;
аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы – 1,5 %;
дзяржаўнай службы – 1,8 %;
дзейнасці стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – 0,6 %;
іншыя пытанні сацыяльна-працоўнай сферы склалі 13,5 %.

Колькасць падзяк павялічылася на 27,3 % (2019 г. – 42, 2018 г. − 33).

У ліку такіх зваротаў пераважаюць лісты з падзякамі ў адрас сацыяльных работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і работнікаў дамоў-інтэрнатаў, работнікаў санаторыяў і іншых арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству.

Колькасць скаргаў павялічылася на 52,4 % (2019 г. – 64, 2018 г. – 42).

Асноўнай тэматыкай скаргаў былі пытанні:

пенсійнага забеспячэння – 26,6 %;
дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, у тым ліку сем'яў з дзецьмі, – 18,8 %;
рэгулявання працоўных адносін – 10,9 %;
дзейнасці стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – 9,4 %;
занятасці насельніцтва – 6,3 %.

Тэматыка пытанняў, паднятых грамадзянамі ў зваротах, накіраваных у Міністэрства ў 2019 г.:

пытанні пенсійнага забеспячэння – 29,3 % (2018 г. – 27,8 %);

пытанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва – 18,2 % (2018 г. – 17,2 %);

пытанні, звязаныя з рэгуляваннем (афармленнем) працоўных адносін, − 14,4 % (2018 г. – 16,8 %);

пытанні аплаты і арганізацыі працы – 13,8 % (2018 г. – 11,4 %);

пытанні занятасці насельніцтва – 5,3 % (2018 г. – 6,2 %);

пытанні аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы – 3,1 % (2018 г. – 2,9 %);

пытанні, звязаныя з дзейнасцю стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, санаторыяў, падпарадкаваных Міністэрству, − 2,9 % (2018 г. – 3%);

пытанні, звязаныя з дзяржаўнай службай, - 1,3 % (2018 г. – 1,4 %);

іншыя пытанні сацыяльна-працоўнай сферы – 8,8 % (2018 г. – 8 %ў) (у тым ліку пытанні, звязаныя з выплатай (вызваленнем ад выплаты) страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, аплаты лісткоў непрацаздольнасці, персаніфікаванага ўліку, работы органаў і арганізацый ведамства, арганізацыі работы са зваротамі грамадзян, сацыяльных нарматываў, выразы падзякі і іншыя пытанні);

пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства, − 2,9 % (2018 г. – 3,7 %).

Вынікі разгляду зваротаў:

даны растлумачэнні па 50,5 % зваротаў (2018 г. – 48 %);

накіравана ў падуладны орган, арганізацыю (у тым ліку з кантролем) – 21% (2018 г. – 24,7 %);

разгледжана з вывучэннем дакументаў альбо выездам на месца – 14,8 % (2018 г. – 13,1 %);

накіравана па прыналежнасці – 8,4 % (2018 г. – 9,2 %);

задаволена (аказана садзейнічанне ў вырашэнні пытання, прынята да ведама, прапановы ўлічаны) – 3,4 % (2018 г. – 2,8 %);

пакінута без разгляду альбо спынена перапіска (вытворчасць) – 1,6 % зваротаў (2018 г. – 1,9 %);

адмоўлена ў задавальненні – 0,2 % (2018 г. – 0,3 %);

зварот адкліканы – 0,1 % (2018 г. – 0,1 %).

У справаздачным перыядзе ў кнігу заўваг і прапаноў Міністэрства ўнесена 5 запісаў, усе заўвагі. Па выніках разгляду па 4 запісах дадзены тлумачэнні, 1 зварот пераадрасаваны для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй і ўзяты на кантроль.

Звароты юрыдычных асоб

У 2019 годзе ў Міністэрства паступіла 2248 зваротаў юрыдычных асоб (2018 г. – 1446 зваротаў), колькасць зваротаў вырасла на 55,5 %. Сярод іх − 1220 (54,3 %) пісьмовых, 1000 (44,5 %) электронных, 28 (1,2 %) вусных. Найчасцей у Міністэрства звярталіся камерцыйныя арганізацыі (галіна не вызначана), а таксама арганізацыі аховы здароўя, будаўнічай галіны, харчовай прамысловасці, камунальнай гаспадаркі, транспартных паслуг, установы адукацыі і прафсаюзныя арганізацыі.

У ліку зваротаў 2199 заяў (2018 г. − 1409), 5 скаргаў (2018 г. − 2), 44 прапановы (2018 г. − 35). У большасці пытаннямі, паднятымі юрыдычнымі асобамі ў зваротах ў 2019 г., былі:

пытанні аплаты і арганізацыі працы – 66,2 % (2018 г. – 48,7 %);

пытанні, звязаныя з рэгуляваннем (афармленнем) працоўных адносін, − 16 % (2018 г. – 23,9 %);

пытанні аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы – 10,8 % (2018 г. – 17,4 %);

пытанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва – 1,9 % (2018 г. – 2,8 %);

пытанні пенсійнага забеспячэння – 1,1 % (2018 г. − 1, 8 %);

пытанні занятасці насельніцтва – 0,5 % (2018 г. – 0, 5 %);

пытанні, звязаныя з дзяржаўнай службай, − 0,2 % (2018 г. – 0,2 %);

пытанні, звязаныя з дзейнасцю стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, санаторыяў, падпарадкаваных Міністэрству, − 0,08 % (2018 г. – 0,1 %);

іншыя пытанні сацыяльна-працоўнай сферы – 2,6 % (2018 г. – 3,2 %);

пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства, − 0,7 % (2018 г. – 1,4 %).

Вынікі разгляду зваротаў юрыдычных асоб:

Звароты юрыдычных асоб патрабавалі адказаў пераважна тлумачальнага характару:

растлумачана па 87,7 % зваротаў;

разгледжана з вывучэннем дакументаў – 2,8 %;

накіравана для разгляду ў падведамасныя Міністэрству органы і арганізацыі – 4,6 %;

пераадрасавана па кампетэнцыі − 4,3 %;

задаволена (прынята да ведама, аказана садзейнічанне) – 0,4 %;

пакінута без разгляду (спыненая перапіска, спынена вытворчасць) – 0,2 %.

Апошнiя навiны
25.09.2020
Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 22 сентября 2020 г. № 550 внесены изменения в Положение о порядке и размерах возмещения расходов, гарантиях и компенсациях при служебных командировках, утвержденное постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 19 марта 2019 г. № 176.

Постановлением предусматривается корректировка действующих подходов по возмещению расходов по найму жилого помещения при служебных командировках:
...
24.09.2020

Изменения внесены в Положение о порядке, особенностях и основаниях предоставления гражданам специальных жилых помещений государственного жилищного фонда в домах-интернатах для престарелых и инвалидов, домах-интернатах для детей-инвалидов, специальных домах для ветеранов, престарелых и инвалидов, утвержденное постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 24 сентября 2008 г. № 1408.

...