Галоўная - Аплата працы - Аплата працы ў бюджэтнай сферы - Каментарый да пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2016 г. № 31 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2016 г. № 9»

Каментарый да пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2016 г. № 31 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2016 г. № 9»

Названая пастанова прынята з улікам норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2015 г. № 450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь» (далей - Указ), якім з 1 ліпеня 2016 г. праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2016 г. № 477 «Аб унясенні змянення і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў».

Пастановай ад 28 чэрвеня 2016 г. № 31 унесены змяненні ў пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2016 г. № 9, у адпаведнасці з якімі прадэмінанаваны памеры штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

З 1 ліпеня 2016 г. яны ўстаноўлены ў наступных памерах:

з 1-га да 6-га разраду - 8 рублёў 60 капеек;

з 6-га да 10-га разраду - 8 рублёў;

з 10-га да 17-га разраду - 7 рублёў 50 капеек;

па 17-му разраду - 7 рублёў 50 капеек.

Адначасова звяртаем увагу на тое, што пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, але налічэнне штомесячных дыферэнцыраваных даплат ажыццяўляецца ў названых у пастанове памерах з 1 ліпеня 2016 г.