Галоўная - Аплата працы - Аплата працы ў бюджэтнай сферы - Аб увядзеннi карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый

У мэтах выканання пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 г. № 1230 «Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый» і на падставе падпункта 7.1 пункта 7 Палажэння аб Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. № 1589 «Пытанні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь», Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Увесці карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, разлічаных у адпаведнасці з устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь, у наступных памерах:

з 1-га да 2-га разраду – 3,500;
з 2-га да 3-га разраду – 3,066;
з 3-га да 4-га разраду – 2,660;
з 4-га да 5-га разраду – 2,321;
з 5-га да 6-га разраду – 2,148;
з 6-га да 7-га разраду – 1,988;
з 7-га да 8-га разраду – 1,888;
з 8-га да 9-га разраду – 1,798;
з 9-га да 10-га разраду – 1,708;
з 10-га да 11-га разраду – 1,626;
з 11-га да 12-га разраду – 1,538;
з 12-га да 13-га разраду – 1,456;
з 13-га да 14-га разраду – 1,377;
з 14-га да 15-га разраду – 1,309;
з 15-га да 16-га разраду – 1,248;
з 16-га да 17-га разраду – 1,208;
з 17-га да 18-га разраду – 1,169;
з 18-га да 19-га разраду – 1,129;
з 19-га да 20-га разраду – 1,099;
з 20-га да 21-га разраду – 1,060;
з 21-га да 22-га разраду – 1,030;
з 22-га да 23-га разраду – 1,000;
з 23-га да 24-га разраду – 1,000;
з 24-га да 25-га разраду – 1,000;
з 25-га да 26-га разраду – 1,000;
з 26-га да 27-га разраду – 1,000;
па 27-му разраду – 1,000.

2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2012 г. № 92 «Аб увядзеннi карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый» (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 31.08.2012, 8/26351).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2013 г.