Галоўная - Дзяржаўная экспертыза умоў працы - Тлумачэнні заканадаўства - Аб устанаўленні кампенсацый за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы пры сумяшчэнні прафесій (пасад)
Сумяшчэнне прафесій (пасад) - выкананне нараўне са сваёй асноўнай работай, абумоўленай працоўным дагаворам, дадатковай работы па іншай прафесіі (пасадзе) (без заключэння іншага працоўнага дагавора (кантракта) (частка першая артыкула 67 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ПК). Сумяшчэнне прафесій (пасад), пашырэнне зоны абслугоўвання або павелічэнне аб'ёму выконваемых работ, выкананне нараўне са сваёй асноўнай работай абавязкаў часова адсутнага работніка дапускаецца ў аднаго і таго ж наймальніка са згоды работніка на працягу ўстаноўленай заканадаўствам працягласці працоўнага дня (змены), калі гэта эканамічна мэтазгодна і не вядзе да пагаршэння якасці прадукцыі, выконваемых работ або абслугоўвання насельніцтва.

Калі сумяшчэнне ажыццяўляецца ў межах адной і той жа катэгорыі работнікаў, то ў адносінах да рабочых гаворка ідзе аб сумяшчэнні прафесій, а ў дачыненні да кіраўнікоў, спецыялістаў і служачых - аб сумяшчэнні пасад. Калі работнік нараўне са сваёй асноўнай работай, абумоўленай працоўным дагаворам, выконвае дадатковы аб'ём работ па адной і той жа прафесіі або пасадзе, то гаворка ідзе аб пашырэнні зоны абслугоўвання або павелічэнні аб'ёму выконваемых работ.

Даведачна:
Пад пашырэннем зоны абслугоўвання і павелічэннем аб'ёму выконваемых работ разумеецца выкананне нараўне са сваёй асноўнай працай, абумоўленай працоўным дагаворам (кантрактам), дадатковага аб'ёму работ па той жа прафесіі (пасадзе) (без заключэння іншага працоўнага дагавора (кантракта).


Пры занятасці работніка поўны працоўны дзень са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы ў рамках прафесій, якія ён сумяшчае, (аформлена ў адпаведнасці з заканадаўствам) атэстацыя праводзіцца наступным чынам, запаўняецца адна карта атэстацыі працоўнага месца па ўмовах працы з указаннем асноўнай прафесіі і той, з якой ён сумяшчае. Ацэнка фактараў вытворчага асяроддзя ў гэтым выпадку робіцца як пры выкананні работ у розных працоўных зонах.

Кампенсацыі за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы ў рамках прафесій, якія сумяшчаюцца, прадастаўляюцца па выніках атэстацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.