Галоўная - Дзяржаўная экспертыза умоў працы - Тлумачэнні заканадаўства - Аб прадастаўленні кампенсацый за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы пры рабоце на ўмовах знешняга і ўнутранага сумяшчальніцтва
Сумяшчальніцтва - выкананне работнікам ў вольны ад асноўнай работы час іншай работы, якая пастаянна аплачваецца, у таго ж або ў іншага наймальніка на ўмовах працоўнага дагавора (частка першая артыкула 343 ПК).

У адпаведнасці з артыкулам 345 ПК працягласць працоўнага часу пры рабоце па сумяшчальніцтве не можа перавышаць паловы нармальнай працягласці працоўнага часу, устаноўленай артыкуламі 111-114 ПК.

Акрамя таго, неабходна звярнуць увагу на тое , што ў частцы другой артыкула 348 ПК устаноўлена забарона на працу па сумяшчальніцтве:

асоб, маладзейшых за васемнаццаць гадоў;

на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, калi па асноўнай рабоце i рабоце па сумяшчальнiцтву заканадаўствам прадугледжана скарочаная працягласць працоўнага часу.

У дні, калі па асноўным месцы работы работнік свабодны ад выканання працоўных абавязкаў, ён можа працаваць па сумяшчальніцтве поўны працоўны дзень (змену), пры гэтым працягласць працоўнага часу за ўлiковы перыяд не павiнна перавышаць паловы нормы працоўнага часу, устаноўленай заканадаўствам.

Работнікам, занятым на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы на працягу поўнага працоўнага дня на ўмовах знешняга (унутранага) сумяшчальніцтва (аформлена ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам абмежаванняў, устаноўленых артыкуламі 345 і 348 ПК) кампенсацыі па выніках атэстацыі ўстанаўліваюцца ў поўным аб'ёме.

У іншых выпадках атэстацыя не праводзіцца.