Галоўная - Сацыяльныя нарматывы. Індэксацыя. Браніраванне сродкаў - Аб памеры ўтрымання з наймальнікаў сродкаў для забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 1995 г. № 483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы» з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага ў перыяд паміж устанаўленнямі яго памераў на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі зыходзячы са спісачнай колькасці работнікаў, і памеру аплаты водпускаў, выплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне на гэтыя сумы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, выхадных дапамог, аліментаў, дапамог па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, а таксама падаходны падатак, вылiчаны з сум, якiя ўтрымлiваюцца ў бясспрэчным парадку i падлягаюць падаткаабкладанню.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь індэкс спажывецкіх цэн за люты 2017 г. склаў 100,5 працэнта. Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн за люты 2017 г., складае 201 рубель 42 капейкі (200 рублёў 42 капейкі х 100,5 / 100), 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн, - 302 рублі 13 капеек (201 рубель 42 капейкі х 1,5).

Дадзены нарматыў прымяняецца з 10 сакавіка 2017 г.