Галоўная - Сацыяльнае партнёрства - Нацыянальны савет па працоўных і сацыяльных пытаннях - Аб Нацыянальным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях

Аб Нацыянальным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях

Нароўні з заканадаўчай базай важным складнікам сістэмы сацыяльнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца трохбаковыя кансультатыўныя органы - саветы па працоўных і сацыяльных пытаннях, чыя дзейнасць накіравана на ўзгадненне інтарэсаў наймальнікаў, работнікаў у асобе прафсаюзаў і дзяржавы пры рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

На рэспубліканскім узроўні дзейнічае Нацыянальны савет па працоўных і сацыяльных пытаннях (далей - Нацыянальны савет), створаны ў мэтах ажыццяўлення ўзаемадзеяння Урада Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў па рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі, абароне працоўных правоў, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў грамадзян.

Палажэнне аб Нацыянальным савеце зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.1999 № 252 «Аб Нацыянальным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях».

У састаў Нацыянальнага савета ўваходзяць па адзінаццаць прадстаўнікоў ад кожнага боку, у тым ліку адзін сустаршыня, з правам вырашальнага голасу (на аснове прынцыпу парытэтнасці).

Персанальны састаў савета вызначаецца бакамі шляхам перагавораў з улікам прынцыпаў паўнамоцтва і дэлегавання правоў.

Прадстаўніцтва рэспубліканскіх аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў вызначаецца прапарцыйна колькасці іх членаў у рамках устаноўленых квотаў.

Савет узначальвае Старшыня, які выбіраецца саветам з ліку сустаршыняў.

Рашэнні савета прымаюцца шляхам галасавання пры наяўнасці больш за палову прадстаўнікоў бакоў і лічацца прынятымі, калі кожны з бакоў падтрымаў іх большасцю галасоў.

Нацыянальным саветам разглядаюцца найважнейшыя пытанні сацыяльна-эканамічнай палітыкі, прымаюцца рашэнні, якія затым знаходзяць сваё адлюстраванне ў тарыфных пагадненнях і калектыўных дагаворах.

Асноўнымі задачамі Нацыянальнага савета з'яўляюцца:

удзел у распрацоўцы і правядзенні ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на абарону працоўных правоў, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў работнікаў, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва;

забеспячэнне канструктыўнага супрацоўніцтва бакоў на аснове ўзаемнага ўліку іх пазіцый, правоў і інтарэсаў;

каардынацыя дзейнасці саветаў па працоўных і сацыяльных пытаннях на галіновым і мясцовым узроўнях.

Асноўнымі функцыямі Нацыянальнага савета з'яўляюцца:

разгляд праектаў нарматыўных прававых актаў па працоўных і сацыяльна-эканамічных пытаннях, унясенне прапаноў па іх удасканаленні;

распрацоўка праекта генеральнага пагаднення паміж бакамі і мерапрыемстваў па яго рэалізацыі, а таксама кантроль за ходам іх выканання;

удасканаленне механізму ўзаемадзеяння бакоў па праблемах эканамічнага і сацыяльнага развіцця грамадства;

вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне пазітыўнага вопыту рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін, выпрацоўка рэкамендацый і прапаноў па яго практычнымпрымяненні;

аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі саветам па працоўных і сацыяльных пытаннях на галіновым і мясцовым узроўнях;

аналіз выканання канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь;

развіццё ўзаемадзеяння з міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі ў сферы сацыяльна-эканамічнай палітыкі і працоўных адносін;

інфармаванне грамадскасці аб рабоце савета, айчынным і замежным вопыце рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін.

Адной з найважнейшых задач Нацыянальнага саветаз'яўляецца распрацоўка, прыняцце, а таксама кантроль за ходам выканання генеральных пагадненняў, якія, згодна з заканадаўствам (артыкул 362 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), з'яўляюцца асновай для заключэння тарыфных, мясцовых пагадненняў і калектыўных дагавораў.

Генеральнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2016-2018 гады (падпісана 16 снежня 2015 г.) уяўляе сабой дакумент, у якім знайшлі адлюстраванне ўзгодненыя пазіцыі бакоў па асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы і сумесныя дзеянні па іх рэалізацыі.