Галоўная - Дзяржаўная экспертыза умоў працы - Тлумачэнні заканадаўства - Аб азнаямленні работнікаў з вынікамі атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы пры змяненні памеру (аб’ёму) кампенсацый па ўмовах працы
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па пытанні азнаямлення работнікаў з вынікамі атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы (далей - атэстацыя) і змяненні істотных умоў працы тлумачыць наступнае.

Атэстацыя праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2008 г. № 253 (далей - Палажэнне) са змяненнямі і дапаўненнямі, і Інструкцыяй па ацэнцы ўмоў працы пры атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2008 г. № 35 са змяненнямі і дапаўненнямі.

Згодна з пунктам 2 Палажэння атэстацыя праводзiцца ў мэтах комплекснай ацэнкі ўмоваў працы на канкрэтным працоўным месцы для распрацоўкі і рэалізацыі плана мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы, вызначэнні права работніка на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы, дадатковы водпуск за работу са шкоднымі і (або ) небяспечнымі ўмовамі працы, скарочаную працягласць працоўнага часу за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, аплату працы ў павышаным памеры шляхам устанаўлення даплат за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, а таксама для вызначэння абавязкаў наймальніка па прафесійным пенсійным страхаванні работнікаў.

Артыкулам 32 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ПК) прадугледжана, што ў сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі, арганізацыйнымі або эканамічнымі прычынамі наймальнік мае права ў парадку, прадугледжаным названым артыкулам, змяніць істотныя ўмовы працы работніка пры працягу iм работы па той жа спецыяльнасці, кваліфікацыі або пасадзе, вызначаных у працоўным дагаворы.

З сэнсу вышэйпрыведзенай нормы ўгледжваецца, што змяненне істотных умоў працы ажыццяўляецца па ініцыятыве наймальніка.

Памеры (аб'ёмы) і парадак прадастаўлення кампенсацый па ўмовах працы ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь. Абавязак наймальніка праводзіць атэстацыю працоўных месцаў па ўмовах працы прадугледжана заканадаўствам (Палажэннем аб парадку правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2008 года № 253). Па выніках атэстацыі вызначаецца канкрэтны памер кампенсацыі. Такім чынам, пры змяненні памеру (аб'ёму) кампенсацыі па ўмовах працы па выніках праведзенай атэстацыі падстаў для прымянення артыкула 32 ПК не маецца.

Работнікі, на працоўных месцах якіх праводзілася атэстацыя, павінны быць азнаёмлены з выніковымі дакументамі па выніках атэстацыі (карта атэстацыі працоўнага месца па ўмовах працы, выніковы загад) пад роспіс.

Раней дадзеныя тлумачэнні, якія супярэчаць гэтаму, не прымяняюцца.