Галоўная - Аплата працы - Аплата працы ў бюджэтнай сферы - Аб аплаце работнікаў, якія прыцягваюцца да працы ў аздараўленчых арганізацыях

Адукацыйны працэс і аказанне медыцынскай дапамогі ў аздараўленчых арганізацыях ажыццяўляецца работнікамі ўстаноў адукацыі і арганізацый аховы здароўя, якія арганізуюць адукацыйны працэс і медыцынскую дапамогу ў аздараўленчай арганізацыі, або работнікамі самой аздараўленчай арганізацыі. Пры гэтым названыя работы могуць выконвацца асобамі як па працоўным, так і па грамадзянска-прававым дагаворы.

Даведачна:

У адпаведнасці з артыкуламі 149, 162, 236, 273 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей - Кодэкс аб адукацыі) у аздараўленчых арганізацыях адукацыйны працэс у залежнасці ад адукацыйных праграм, якія рэалізуюцца, арганізуецца ўстановай адукацыі па месцы знаходжання гэтых арганізацый, установай адукацыі, якая накіроўвае арганізаваныя групы навучэнцаў, або самой аздараўленчай арганізацыяй.

На падставе артыкула 41 Кодэкса аб адукацыі і згодна з пунктам 17 Палажэння аб выхаваўча-аздараўленчай установе, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі ад 19 ліпеня 2011 г. № 89, у выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі (адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, у аздараўленчых лагерах) аказанне медыцынскай дапамогі ажыццяўляецца штатнымі медыцынскімі работнікамі і (або) медыцынскімі работнікамі арганізацый аховы здароўя па месцы знаходжання выхаваўча-аздараўленчай установы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.


Працоўныя адносіны, заснаваныя на працоўным дагаворы, рэгулююцца нормамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ПК).

У дачыненні да ўсіх работнікаў, у тым ліку тых, хто рэалізуюць адукацыйны працэс і аказваюць медыцынскую дапамогу, якія заключылі працоўны дагавор з наймальнікам у аздараўленчых арганізацыях, іншых установах адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, прымяняюцца нормы ПК, якія рэгулююць пытанні прыёму на працу асоб, у тым ліку па сумяшчальніцтве, афармлення працоўных дагавораў паміж работнікам і наймальнікам, а таксама асаблівасці рэгулявання працы работнікаў і яго аплаты пры перамяшчэнні, часовым пераводзе ў сувязі з вытворчай неабходнасцю, накіраванні ў службовую камандзіроўку.

Умовы (у тым ліку памеры) аплаты працы работнікаў па пасадах, якія яны займаюць, у названых вышэй арганізацыях бюджэтнай сферы ўстаноўлены пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 21.01.2000 № 6 (тарыфікацыя (дадаткі 3, 2 і інш.), Пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 12.01.2000 № 4 (павышэнне тарыфнага акладу за стаж працы), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 № 1267 (павышэнне педагагічным і медыцынскім работнікам на 25 працэнтаў тарыфнага акладу), а ў арганізацыях рэальнага сектара эканомікі - лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Акрамя таго, на падставе артыкула 319 ПК пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2002 № 533 устаноўлены асаблівасці рэгулявання ўмоў працы медыцынскіх работнікаў (аплата працы па аказанні медыцынскай дапамогі, што выконваецца медыцынскімі работнікамі звыш устаноўленай для іх працягласці працоўнага часу), а пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.03.2007 № 25 - асаблівасці рэгулявання ўмоў працы педагагічных работнікаў (падлік ставак педагагічных работнікаў з улікам педагагічнай нагрузкі).

Такім чынам, адсутнічае неабходнасць дубліравання вышэйпералічаных умоў (норм) у асобнай пастанове.

У сувязі з выказаным, з мэтай прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама выключэння дубліравання асобных нормаў заканадаўства аб працы і іх неадназначнага тлумачэння Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь падрыхтавана пастанова «Аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2000 г. № 71» (узгоднена з Міністэрствам фінансаў).

Што тычыцца ажыццяўлення адукацыйнага працэсу і аказання медыцынскай дапамогі ў аздараўленчых арганізацыях асобамі на ўмовах грамадзянска-прававых дагавораў (у тым ліку выплата ўзнагароды), то дадзеныя пытанні неабходна рэгуляваць з улікам норм грамадзянскага заканадаўства.

Адначасова паведамляем, што пры неабходнасці ў адпаведнасці з артыкулам 319 ПК Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам аховы здароўя могуць быць прыняты (распрацаваны) нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць асаблівасці працы педагагічных і медыцынскіх работнікаў у асобных аздараўленчых арганізацыях.