Галоўная - Дзяржаўная экспертыза умоў працы - Тлумачэнні заканадаўства - Аб аднясенні выдаткаў на выплаты кампенсацый за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па пытанні аднясення выдаткаў на выплаты кампенсацый за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы тлумачыць наступнае.

Атэстацыйнай камісіяй наймальніка праводзіцца атэстацыя працоўных месцаў па ўмовах працы на працоўных месцах работнікаў, якія занятыя на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы на працягу поўнага працоўнага дня, у мэтах пацвярджэння права на кампенсацыі па ўмовах працы ў адпаведнасці з артыкуламі 62, 113 і 157 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ўстанаўлення абавязку наймальніка па прафесійным пенсійным страхаванні работнікаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года «Аб прафесійным пенсійным страхаванні».

Пры гэтым устанаўленне аплаты працы ў павышаным памеры не звязана з абавязкам наймальніка па прафесійным пенсійным страхаванні работнікаў, у прыватнасці, па Спісе № 1 і Спісе № 2, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2005 г. № 536, і рэгулюецца розным заканадаўствам - працоўным і пенсійным.

У адпаведнасці з пастановай Мінэканомікі, Мінфіна, Мінпрацы і сацабароны ад 20 кастрычніка 2010 г. № 145/114/149 адменена абавязковае прымяненне Асноўных палажэнняў па складу затрат, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), зацверджаных пастановай Мінэканомікі, Мінфіна, Мінпрацы і сацабароны ад 30 снежня 2008 г. № 210/161/151.

У сувязі з гэтым, арганізацыі могуць самастойна вызначаць пералік затрат, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), у тым ліку, і аднясенне выдаткаў на выплаты кампенсацый за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, устаноўленых па выніках атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы.

З улікам выкладзенага, пытанне ўстанаўлення павышанай аплаты працы на цяжкіх работах, на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы адносіцца да кампетэнцыі наймальніка.

Што тычыцца затрат, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, то гэта пытанне вырашаецца наймальнікам у адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.